Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія выдала Вялікай Брытаніі падазраванага ў выбухах у Лёндане


РЫМ. Улады Італіі выдалі Вялікай Брытаніі аднаго з падазраваных у датычнасьці да выбухаў у Лёндане. Народжаны ў Этыёпіі Хамдзі Ісак Хусэйн быў затрыманы ў Рыме пасьля спробы тэрактаў 21 ліпеня. Тады ніхто не загінуў, бомбы выбухнулі без дэтанатараў. Ісак прызнаўся, што меў да гэтага дачыненьне, але ягонай мэтай было запужаць людзей, а не забіваць іх. За два тыдні да гэтага 7 ліпеня пры выбухах у транспарце загінулі болей як 50 чалавек.
XS
SM
MD
LG