Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Кіргізстану абмеркаваў забойства дэпутата


БІШКЕК. Палямэнт Кіргізстану правёў тэрміновае паседжаньне ў зьвязку з забойствам дэпутата Баямана Эркінбаева. 38-гадовы парлямэнтар быў застрэлены ў сераду ўвечары каля свайго дому ў Бішкеку. Эркінбаеў ачольваў алімпійскі камітэт Кіргізстану, быў буйным прадпрымальнікам, уладальнікам гандлёвых і гатэльных комплексаў на поўдні краіны. Эркінбаеў сыграў важную ролю ў арганізацыі масавых пратэстаў, якія атрымалі назоў цюльпанавай рэвалюцыі і прывялі да зьмены ўлады.
XS
SM
MD
LG