Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка і паплечнікі Андрэя Клімава суправаджаюць яго ў дарозе на "хімію"


RFE/RL Апазыцыйны палітык Андрэй Клімаў, асуджаны на паўтара года абмежаваньня свабоды за арганізацыю дэманстрацыі пратэсту, у гэтыя хвіліны накіроўваецца да месца адбыцьця пакараньня ў Крупкі. Разам зь ім у машыне нашая карэспандэнтка Свабоды Любоў Лунёва.

(Лунёва: ) "Акурат у гэты момант мы едзем на "хімію" ў Крупкі. Як напісана Камітэтам выкананьня пакараньня – Крупкі-2. Андрэй Клімаў яшчэ ня ведае, дзе гэта знаходзіцца. Разам з Андрэем едзе ягоная жонка Тацяна, а таксама ягоныя паплечнікі Леанід Малахаў, Цімафей Дранчук.

Яшчэ адна машына едзе з Валерыем Шчукіным, а таксама з тымі, хто быў з Андрэем Клімавым 25-га сакавіка, у той дзень, калі адбылася акцыя з патрабаваньнямі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Недзе а 19-й гадзіне Андрэй Клімаў прыбудзе ў спэцкамэндатуру, яшчэ невядома, які там будзе прыём, але ён узяў з сабой рэчы, харчаваньне, пасьцельную бялізну і гэтак далей. Каб першыя 2 тыдні абыходзіцца самастойна, пакуль будзе шукаць працу".

(Клімаў: ) "Першыя дні я пазнаёмлюся з насельнікамі выпраўляўчай установы адкрытага тыпу. Даведаюся пра свой распарадак работы, свае правы і абавязкі. І пасьля гэтага змагу расказаць, што гэта за Крупкі-2".

Цімафей Дранчук, які зьяўляецца каардынатарам незарэгістраванага Руху Андрэя Клімаваю:

(Дранчук: ) "Мы праважаем Андрэя на "хімію". Мы разам удзельнічалі ў акцыі 25-га сакавіка, падтрымліваем яго маральна і хочам пабачыць, у якіх ён будзе ўмовах. Да 25-га сакавіка 2006 году".

Гл. таксама • Андрэй Клімаў прыбыў на "хімію"
XS
SM
MD
LG