Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вострая брама: Беларусы на віленскіх могілках


RFE/RL У гасьцях перадачы "Вострая Брама" краязнаўца і выдавец з Маладэчна Міхась Казлоўскі, які расказвае пра беларускія нэкропалі ў Вільні.

(Казлоўскі: ) “...Толькі пяць магілак. Я іх сам і знайшоў усе. Ніхто мне не паказваў. Прыйшоў і пачаў шукаць. І так магілку да магілкі глядзеў і знайшоў усіх... Цяпер мы шукаем Вераніку Клімовіч, жонку Адольфа...

-- Гэта які пахаваны...

-- ... у Клюшчанах... Па-беларуску тут напісана па ёй... Дзе ж ён дзеўся, помнік? Я ж яго нядаўна бачыў... Стандартны такі помнік, я яго сфатаграфаваў... Дзіва! Вузенькі такі помнік. Стаяла дзьве магілкі. Яе і Марылі Шутовіч...

Яна за яго маладзейшая была на 12 гадоў. А перажыла толькі на чатыры гады... Я ж яго добра помню, помнік...

- Klimowiczowie...

- Во! Паглядзі, што зрабілі, помнік памянялі!

- Вераніка, Людміла, Марыя, Павел...

- Гэта Павел – сын ягоны.

- Дык іх тут чатыры... Не, двое яшчэ жывуць. Дык вось гэтыя Марыя і Павел і памянялі...

- Ты глядзі!.. І Клімавічове напісалі! І па-беларуску ж было, дык па-польску ўзялі зрабілі.”

(Дубавец: ) “Міхась не хавае свайго абурэньня. Сапраўды, ёсьць вялікая несправядлівасьць, калі дзеці адкідаюць жыцьцёвыя прынцыпы і ідэалы бацькоў. Наша тэма – жыць для Беларусі – шмат каму падаецца незразумелай. Але дзікунства выяўляецца ў тым, каб тое, што табе незразумела – адкінуць, зруйнаваць, зьнішчыць." (Поўны тэкст перадачы "Вострая Брама")
XS
SM
MD
LG