Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса мінулых гадоў за 22 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі "Звезда”, 1925 год:

“Наш раён у Мазыршчыне адзін з буйных і з найбольш глухіх. Да гэтага часу ў раёне было ўсяго 19 школ-прымітывак і 1 сямігодка, якія ахоплівалі ўсяго 18 працэнтаў дзяцей школьнага веку. Сёлета школьная сетка павялічылася на 12 новых школ з 13-цю камплектамі і ўжо ахоп вырас да 30—35 працэнтаў. Падрыхтоўчыя працы да новага навучальнага году заканчваюцца. Рамонт памяшканьняў зроблены; для зноў адчыненых школ памяшканьні арандаваныя. Будуюцца школы і нацменшасьцяў. У нацыянальным польскім савеце будуецца новая 2-х камплектная школа, паводле пляну НКА у самім м. Нароўля. Перададзены спэцыяльны будынак для габрэйскай школы, адчыняецца і нямецкая школа — упершыню”.

“ЛіМ”, 1955 год:

“Малады літаратар абавязаны мець вышэйшую адукацыю. Аднак у нас за гэтым не сочаць ні комсамольскія арганізацыі, ні Саюз пісьменнікаў. А дарэмна. Справу гэтую нельга пакідаць па-за ўвагай, калі мы хочам сур’ёзна клапаціцца аб сваіх кадрах. Кожнаму ў нас ёсць усе магчымасці закончыць інстытут і атрымаць веды, якія так неабходны. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на выхаванне маладых пісьменнікаў з заходніх абласцей рэспублікі. Адсюль мы маем зусім малы прыток новых сіл у літаратуру”.

“Культура”, 1995 год. Пра сьвяткаваньне Дня беларускага войска:

“Асноўнае мерапрыемства праходзіла ў Доме літаратара. Тут адбылася выстава твораў выпускнікоў Беларускай акадэміі мастацтваў, частка якіх была прысвечана гісторыі Беларусі. Святочны канцэрт адкрыўся неўміручай “Пагоняй” Максіма Багдановіча, народнай песняй, прысвечанай Аршанскай бітве… Гэта было адно з тых рэдкіх дабрачынных святаў, дзе ўдалося пазбегнуць афіцыёзу і камерцыялізацыі. У час свята не давялося чуць ніводнага абразлівага слова ў бок суседзяў. Ва ўсім адчувалася прыстойнасць і цывілізаванасць у адносінах да сваёй гісторыі, павага да былых ворагаў, нават Зянон Пазьняк праводзіў паралелі паміж бітвай і сувенірнымі еўрапейскімі войнамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG