Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Gazeta Wyborcza": "Пратэстанты перашкаджаюць беларускаму рэжыму?"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Ці пратэстанты перашкаджаюць беларускаму рэжыму?” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскай "Gazety Wyborczej". Гэты артыкул прысьвечаны забароне Эвангельскай царквы ў Беларусі.

Выданьне паведамляе, што Беларуская Эвангельская царква - гэта ня першая пратэстанцкая супольнасьць, якую ўжо забаранілі ці яшчэ зьбіраюцца забараніць беларускія ўлады.

“Рэжым пачынае ад малых цэркваў, каб спраўдзіць, наколькі далёка можна пайсьці. Пратэстантызм увасабяле заходнія каштоўнасьці: правы чалавека ды індывідуалізм, а ад гэтай “заразы” Лукашэнка хоча максымальна ізаляваць Беларусь”, - “Wyborcza” падае словы аднаго зь беларускіх публіцыстаў.

Газэта піша, што беларускія ўлады падтрымліваюць перадусім праваслаўную царкву, падпарадкаваную маскоўскаму патрыярхату.

“Гэтая царква агучвае дзяржаўныя лёзунгі і лічыць, што беларусы і расейцы - гэта браты. Намінальна да яе належыць большасьць беларусаў, але шмат хто зь іх ніколі ня ходзіць у царкву”, - піша газэта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG