Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Рыта" можа быць мацнейшая за "Катрыну"


ГАЛВЭСТАН. Улады ЗША пачалі абавязковую эвакуацыю Галвэстану, Г’юстану й Новага Арлеану, да якіх набліжаецца ўраган “Рыта”. «Рыта» мацнейшая за «Катрыну», ужо цяпер бедзтву прысвоеная найвышэйшая – пятая – катэгорыя. «Рыта» абрынецца на Мэксыканскае ўзьбярэжжа пры канцы тыдня. Ужо цяпер сіла ветру ў эпіцэнтры ўрагану дасягае 265 км.

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў жыхароў небясьпечных раёнаў пакінуць свае дамы для больш надзейнага прытулку.

(Буш: ) "Мы спадзяемся й молімся, каб ураган “Рыта” ня быў такі разбуральны. Але мы павінны рыхтавацца да найгоршага”.

Колькасьць ахвяраў «Катрыны» ўжо перавысіла 1000 чалавек. Ратаўнікі працягваюць знаходзіць целы.
XS
SM
MD
LG