Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ абмяркуе ядзерную праграму Ірану


ВЕНА. Рада МАГАТЭ працягвае абмеркаваньне праекту Эўразьвязу, паводле якога пытаньне ядзернай праграмы Ірану мае разглядацца на Радзе Бясьпекі ААН. Расея й Кітай заявілі, што не падтрымліваюць пазыцыі Эўразьвязу й ЗША, якая можа прывесьці да эканамічных санкцыяў у дачыненьні да Ірану. Міністар замежных справаў Брытаніі Джэк Строў зьвярнуўся да іранскага калегі Манучэра Матакі з заклікам зьмяніць пазыцыю краіны ў пытаньні ўзбагачэньні ўрану. Іран настойвае, што яго праграмы выключна мірныя.
XS
SM
MD
LG