Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква патрабуе выдачы Беразоўскага


РЫГА. Прадпрымальнік Барыс Беразоўскі, якога вышукваюць расейскія ўлады, прыбыў у Латвію. Масква скіравала ў Рыгу запыт на яго арышт і экстрадыцыю. Раней латвійская ўлада заяўляла, што ня выдасьць Беразоўскага. Сам Беразоўскі кажа, што прыехаў у Рыгу на запрашэньне Нэйла Буша, брата прэзыдэнта ЗША, каб абмеркаваць праекты ў сфэры адукацыі. Беразоўскі трымае частку акцыяў прадпрыемства, якое ачольвае Нэйл Буш.
XS
SM
MD
LG