Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Альбанія хоча незалежнасьці Косава


ТЫРАНА. Міністар замежных справаў Альбаніі Бэсьнік Мустафадж заклікаў ААН даць Косаву ўмоўную незалежнасьць ад Сэбіі й Чарнагорыі. Мустафадж лічыць, што гэта дазволіла б разьвіць грамадзкія інстытуты ў Косаве і тым аблегчыць становішча сэрбскай ды іншых мяншыняў. Намесьнік сэрбскага міністра замежных справаў Міямір Удавіцкі скрытыкаваў заклік Мустафаджа, кажучы, што той не спрыяе супрацоўніцтву паміж Тыранаю ды Бялградам.

ААН кіруе Косавам з 1999 г., аднак ня можа спыніць гвалт супраць сэрбскай меншыні й яе культурнай спадчыны. 90 % насельніцтва правінцыі складаюць альбанцы, але Сэрбія выступае супраць незалежнасьці Косава.
XS
SM
MD
LG