Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цюцька – не сабака


Уладзімер Содаль, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Было тое ў Жупранах, яшчэ за царом. Адзін жупранскі дзяцюк нешта раз не стрываў ды назваў тутэйшага ўрадніка цюцькам. Той закрыўдаваў, разгневаўся. А як жа! Абраза ўлады! Падрыў ўлады! І падаў у суд на таго нястрыманага на язык дзецюка. І от суд. Судзьдзя й пытаецца ў дзецюка, ці гэта праўда, што ён назваў урадніка сабакам?

– Пане ўраднік, чаму гэта вы напісалі ў сваёй скарзе, што я назваў вас сабакам? Не было гэтага. Вы ж не сабака! Вы ж – наша ўлада! Я ня мог вас назваць сабакам! У мяне вунь і сьведкі ёсьць. Можаце вы і ў іх спытацца, ці называў я вас сабакам.

Сьведкі таксама пасьведчылі, што не было сабакі. Быў толькі цюцька. А цюцька – гэта яшчэ не сабака. Гэта толькі маленькі сабачка, шчанюк.

Абрыдла ўрадніку слухаць гэтую зьнявагу, ён ужо быў ня рады, што зьвязаўся з судом і гатовы быў адклікаць сваю заяву. Ды ўжо позна было.

Даўно сышоў у нябыт той жупранскі ўраднік, і магілка яго дзесь закінулася, і ніякага знаку па ім. А выраз цюцька – не сабака жыве сярод жупранцаў і да гэтае пары.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG