Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст, які напісаў Валеры Леванеўскі з калёніі, зьнішчыла адміністрацыя


Сяргей Астраўцоў, Горадня Пракуратура Івацэвіцкага раёну даслала адказ на скаргі сям’і Валерыя Леванеўскага — кіраўніка агульнанацыянальнага страйкаму, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі “Воўчыя норы” за публічную абразу прэзыдэнта А.Лукашэнкі.

У адказе, у прыватнасьці, гаворыцца, што законам не прадугледжана, каб сваякі на кароткатэрміновае спатканьне з асуджаным маглі прынесьці фотаапарат і дыктафон, а таксама не дазволена мець паперу ды ручку, каб нешта занатоўваць. Валеры Леванеўскі асабіста пісьмова прасіў дазволу на гэта ў начальніка папраўчай калёніі.

Пракурор Івацэвіцкага раёну Т.Стасевіч таксама зазначае, што ліставаньне асуджаных падлягае цэнзуры, і што “лісты асуджаных і тыя, якія паступілі на іхняе імя, што маюць цынічны характар, накіраваныя на нанясеньне шкоды” дзяржаўным органам і асобным грамадзянам зьнішчаюцца. А спадар Леванеўскі якраз скардзіўся, што ня быў адпраўлены ягоны ліст да аднаго зь ягоных гарадзенскіх знаёмых. Гэты ліст быў зьнішчаны, а асуджанага азнаёмілі з актам зьнішчэньня, піша пракурор.
XS
SM
MD
LG