Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дусэльдорфе праходзіць імпрэза ў падтрымку беларускіх зьніклых


Алена Струвэ, Менск Імёны Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага Зьмітра Завадскага згадваюцца сёньня ў Дусэльдорфе. А 20-й гадзіне паводле мясцовага часу тут распачынаецца міжнародная імпрэза на тэму “Зьніклыя – злачынствы перад чалавечнасьцю”.

Галоўныя рэфэраты і дыскусіі прысьвечаныя арганізацыі палітычна матываваных зьнікненьняў людзей у Беларусі і Чачэніі. Арганізатарамі імпрэзы ёсьць нямецкія фонд салідарнасьці “Сьвет”, ініцыятыва “Маці за мір” ды іншыя няўрадавыя аб’яднаньні. Сярод удзельнікаў сустрэчы –праваабаронцы, палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Нямеччыны, Беларусі, Чачэніі.

Барбара Гладыш зь кёльнскай ініцыятывы “Маці за мір”, якая неаднойчы сустракалася са сваякамі і сябрамі зьніклых як у Беларусі, так і ў Нямеччыне, перакананая, што выканаўцамі падобных злачынстваў ёсьць гэтак званыя “дзяржаўныя акторы” альбо тыя, хто выконвае дзяржаўны заказ. Таму гэтыя людзі і застаюцца на свабодзе. Што да ахвяраў, то гэта пераважна палітычныя дысыдэнты, якіх сыстэме неабходна было зьнішчыць, як фізычна, так і сацыяльна, прычым, не пакідаючы пры гэтым аніякіх сьлядоў.

Паводле Барбары Гладыш, таксама ахвярамі ў гэтых страшных гісторыях нярэдка становяцца блізкія зьніклых, усе тыя, хто вымушаны праводзіць самастойнае расьсьледаваньне. Гэтых людзей рэжымы таксама перасьледуе і тэрарызуе псыхічна.

Гл. таксама • Сваякі зьніклых вітаюць рашэньне Эўразьвязу працягнуць візавыя санкцыі
XS
SM
MD
LG