Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цімашэнка хоча зноў сфармаваць урад Украіны


КІЕЎ. Былы прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка прапанавала прэзыдэнту Віктару Юшчанку разам сфармаваць урад. На прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве Юлія Цімашэнка заявіла, што ў любы момант гатова да перамоў. Паводле яе, у кааліцыйны ўрад павінны ўвайсьці прафэсіяналы ад усіх палітычных сілаў краіны. Кабінэт Юліі Цімашэнкі быў адпраўлены ў адстаўку 8 верасьня. У аўторак Вярхоўная Рада не зацьвердзіла на пасаду прэм’ер-міністра кандыдатуру Юрыя Еханурава, прапанаваную прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам.
XS
SM
MD
LG