Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ працягвае абмяркоўваць іранскае пытаньне


ВЕНА. Іранскі віцэ-прэм’ер заявіў, што ягоная краіна не зьбіраецца парушаць свае абавязацельствы аб непашырэньні ядзернай зброі, хоць яна і ня згодная з перадачай пытаньня ядзернай праграмы Тэгерану на разгляд Рады Бясьпекі ААН. Галямрэза Агазадэ зрабіў гэтую заяву журналістам пасьля сустрэчы ў Вене з прадстаўнікамі Расеі, Кітая і Руху Недалучэньня. Усе яны выказваюцца супраць такога праекту рэзалюцыі, прапанаванага Эўрапейскім Зьвязам і якое працягвае абмяркоўвацца кіраўніцтвам МАГАТЭ у Вене.
XS
SM
MD
LG