Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанія ня зьменшыць сваёй прысутнасьці ў Іраку


ЛЁНДАН. Брытанія ня зьменшыць сваёй прысутнасьці ў Іраку і не ўцячэ адтуль, -- заявіў сёньня міністар абароны Вялікай Брытаніі Джон Рыд пасьля сустрэчы з ірацкім прэм’ер-міністрам Ібрагімам аль-Джаафары. Яны абмяркоўвалі сёньня ў Лёндане сытуацыю ў горадзе Басры. Рыд падкрэсьліў, што 8-тысячны брытанскі кантынгент застанецца ў Іраку столькі, колькі будзе патрэбна. Некалькі дзён таму брытанскія сілы, якія кантралююць бясьпеку ў Басры, штурмавалі гарадзкую турму дзеля вызваленьня двух вайскоўцаў, затрыманых мясцовымі ўладамі. У Басры адбываюцца акцыі пратэсту супраць прысутнасьці брытанскіх вайскоўцаў. Аль-Джаафары сказаў на прэсавай канфэрэнцыі, што інцыдэнт будзе расьсьледаваны.
XS
SM
MD
LG