Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перад пагрозай урагану "Рыта" ў ЗША пачалася эвакуацыя


НОВЫ АРЛЕАН. ЗША. Урагану “Рыта”, які набліжаецца да берагоў ЗША, прысвоена ўжо “чацьвёртая катэгорыя”небясьпекі – менавіта такую катэгорыю меў ураган “Катрына”, які абрушыўся напрыканцы жніўня на паўдзённыя штаты. Хуткасьць ветру большая за 215 кілямэтраў на гадзіну. Асноўны ўдар стыхіі, паводле прагнозаў мэтэаролягаў, будзе нанесены па Тэхасу і Луізіяне – штатах, якія найболей пацярпелі нядаўна ад катастрафічнага ўрагану “Катрына”. Улады Новага Арлеану і тэхаскага гораду Галвэстон абвясьцілі прымусовую эвакуацыю.
XS
SM
MD
LG