Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьце напружанасьць паміж Вільняй і Масквой


ВІЛЬНЯ. Расьце напружанасьць паміж Вільняй і Масквой. Літоўскія ўлады абвінавацілі Маскву ў нежаданьні супрацоўнічаць у расьсьледаваньні прычынаў аварыі расейскага зьнішчальніка Су-27. У той жа час Вільня зноў адмовіла Расеі ў просьбе вярнуць у Расею пілёта і абломкі самалёта. Міністар замежных спраў Расеі выказаў занепакоенасьць з нагоды такой сытуацыі. Су-27 разьбіўся над тэрыторыяй Літвы 15 верасьня. Як цьвердзяць расейскія вайскоўцы, на шляху ў Калінінград у яго сапсавалася навігацыйнае абсталяваньне.
XS
SM
MD
LG