БІШКЕК. У Кіргізстане сёньня адбыўся шэраг акцыяў пратэсту, удзельнікі якіх запатрабавалі аднавіць Азімбэка Бекназарава на пасадзе генэральнага пракурора. Бекназараў быў ініцыятарам прыцягваньня да крымінальнай адказнасьці былых чыноўнікаў рэжыму Аскара Акаева. У панядзелак ён быў адпраўлены ў адстаўку “за непрафэсійнасьць і парушэньні працэсуальнага заканадаўства”. Абавязкі генпракурора цяпер выконвае Бусурманкул Табалдыеў – адзін з кіраўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта.