Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслы краін Эўразьвязу - у Белавескай пушчы (анонс)


Алег Супрунюк, Берасьце Кіраўнікі дыпляматычных місіяў краінаў-сяброў Эўрапейскага Зьвязу, акрэдытаваных ў Беларусі, сёньняшні дзень правялі на Берасьцейшчыне.

Асноўнай мэтай супольнага візыту дыпляматаў (некаторыя з іх прыехалі разам з жонкамі) стала наведваньне Нацыянальнага парку “Белавеская пушча”. Апрача гэтага амбасадары бралі ўдзел у сустрэчы зь кіраўніцтвам Берасьцейскага аблвыканкаму.

Напярэдадні гэтай сустрэчы пасол Нямеччыны ў Беларусі Марцін Хэкер і ягоны францускі калега Стэфан Шмялеўскі гутарылі з прадстаўнікамі Свабоднага прафсаюзу, праваабарончых і грамадзкіх арганізацыяў Берасьцейшчыны. Амбасадараў цікавіла, у якіх умовах працягваюць сваю дзейнасьць гэтыя арганізацыі. Спадары Хэкер і Шмялеўскі ўважліва паставіліся да паведамленьняў мясцовых актывістаў грамадзкага руху пра ўзмацненьне ціску на іх з боку ўладаў і праваахоўных структураў.

Гл. таксама • Прыцягваць турыстаў у Белавескую пушчу будуць праз дыпляматаў
XS
SM
MD
LG