Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць адміністратара пратэстанцкай царквы


Любоў Лунёва, Менск У судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся суд над адміністратарам царквы “Новае жыцьцё” Васілём Юрэвічам. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ў арганізацыі набажэнства, на правядзеньне якога не было дазволу ўладаў.

Пратакол быў складзены 24 ліпеня, і праз два дні скончыўся б тэрмін адміністрацыйнай адказнасьці.

Вернікі царквы і назіральнікі лічаць, што ўлады ініцыявалі суд, каб зьбіць хвалю пратэсту і ня даць вернікам выйсьці на вулічныя акцыі супраць ліквідацыі пратэстанцкай суполкі.

Паколькі ў суд не прыйшлі ўсе сьведкі з боку міліцыі, далей разгляд адбудзецца 23 верасьня.
XS
SM
MD
LG