Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэгеран і Пхэньян хочуць працягваць ядзерныя распрацоўкі


ПЭКІН. ЗША й Расея заклікалі Паўночную Карэю прытрымлівацца ранейшых дамоўленасьцяў і адмовіцца ад новых патрабаваньняў, якія Пхэньян выставіў пасьля перамоваў. Пхэньян запатрабаваў паставіць яму ядзерны рэактар на лёгкай вадзе яшчэ да даго, як яго ядзерная праграма будзе спыненая. Патрабаваньне Паўночнае Карэі назвалі непрымальным ЗША, Расея, Паўднёвая Карэя й Японія. Пакуль не камэнтуе сытуацыю шосты перамоўны бок – Кітай.

ТЭГЕРАН. Іран у рэзкай форме прыгразіў закрыць свае ядзерныя аб’екты для міжнароднай інспэкцыі, калі яго ядзерная справа будзе разглядацца на Радзе Бясьпекі ААН.

Прадстаўнік ураду Алі Лярыджані заявіў: “Калі нехта захацеў нам пагражаць, калі ёсьць намер перадаць нашу справу на разгляд Рады Бясьпекі ААН, то мы адновім узбагачэньне ўрану на прадпрыемстве ў Натанцы. Калі вы зьбіраецеся размаўляць з намі моваю сілы, мы выйдзем з дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі. Але калі выбар будзе на карысьць розуму, мы працягнем дыялёг. Тым ня меней мы не саступім. Валоданьне ядзернымі тэхналёгіямі – у інтарэсах іранскага народу”.

Перадаць справу ў Раду Бясьпекі ААН патрабуюць Эўразьвяз і ЗША. Эўразьвяз прапанаваў праект адпаведнай рэзалюцыі МАГАТЭ. Эўразьвяз і ЗША патрабуюць спыненьня ядзернай праграмы Тэгерану і вяртаньня за стол перамоваў.
XS
SM
MD
LG