Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гібелі Гангадзэ вінаватыя Літвін і Кучма?


КІЕЎ. Парлямэнцкая камісія Ўкраіны, якая расьсьледавала забойства Георгія Гангадзэ, зьвінаваціла экс-прэзыдэнта краіны Леаніда Кучму ў арганізацыі выкраданьня Гангадзэ. Пра гэта заявіў кіраўнік камісіі Георгій Амельчанка. Ён жа зьвінаваціў сьпікера Вярхоўнае Рады Ўладзімера Літвіна ў тым, што той падбухторыў Кучму выкрасьці апазыцыйнага журналіста. У 2000 г., калі зьнік Гангадзэ, Літвін ачольваў адміністрацыю прэзыдэнта. Літвін назваў сьцьверджаньні Амельчанкі “правакацыяй”. Высновы парлямэнцкай камісіі будуць абмяркоўвацца на паседжаньні Вярхоўнай Рады, а дакумэнты будуць накіраваныя ў пракуратуру.
XS
SM
MD
LG