Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай заклікаў вывесьці войскі з Аўганістану


КАБУЛ. У Аўганістане лічаць галасы, пададзеныя на парлямэнцкіх выбарах 18 верасьня. Сёньня скончыцца падлік галасоў у Кабульскай правінцыі. Невядома, калі падлічаць галасы ў астатніх правінцыях, заявілі выбарчыя камісіі. У правінцыях Нангархар, Капіса й Пактыка падлік спыніўся зь меркаваньняў бясьпекі. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заклікаў сілы кааліцыі пакінуць Аўганістан з прычыны таго, што выбары ў парлямэнт прайшлі пасьпяхова. Карзай заявіў, што лічыць авіяналёты кааліцыйных сіл неэфэктыўнымі, і запатрабаваў, каб замежныя сілы перасталі абшукваць прыватныя будынкі без дазволу аўганскага ўраду. Генэрал-лейтэнант Карл Эйкенбэры, які камандуе кааліцыйным згуртаваньнем, сказаў рэпартэрам, што войскі застаюцца на восень і зіму.
XS
SM
MD
LG