Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкая камісія абвінаваціла Леаніда Кучму ў арганізацыі выкраданьня Георгія Гангадзэ


КІЕЎ: Парлямэнцкая сьледчая камісія лічыць, што выкраданьне журналіста Георгія Гангадзэ арганізаваў былы прэзыдэнт Леанід Кучма. Старшыня камісіі Грыгоры Омэльчэнка заявіў, што акрамя кіраўніка дзяржавы камісія абвінавачвае ў выкраданьні журналіста таксама тагачасных: кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Володымыра Лытвына і кіраўніка Нацыянальнай службы бясьпекі Леаніда Дэркача. Камісія рэкамендавала ўзбудзіць крымінальную справу супраць адказных за сьмерць Георгія Гангадзэ.
XS
SM
MD
LG