Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан лічыць сілавое вызваленьне сваіх салдат апраўданым


БАСРА: Ірацкія ўлады асудзілі Вялікую Брытанію за сілавое вызваленьне двух сваіх салдатаў арыштаваных ірацкай паліцыяй. Брытанскія сілы з дапамогай бронетранспарцёраў і значных сілазў разбурылі сьцяну турмы і вызвалілі арыштаваных. Дараднік прэм’ера Гайдэр Аль-Эбадзіназваў такія паводзіны брытанскіх сілаў “вельмі неадпадведнымі".Аднак раней міністар абароны Вялікай Брытаніі Джон Рыд назваў апраўданай апэрацыю вызваленьня брытанскіх войскоўцаў. Рыд падкрэсьліў, што, паводле дзейнага пагадненьня, затрыманых павінны былі перадаць сілам кааліцыі, але яны апынуліся ў рукох мясцовых ваенізаваных атрадаў, што несла пагрозу жыцьцю жаўнераў. Раней паведамлялася, што брытанскія вайскоўцы былі арыштаваныя паводле абвінавачваньня ў нападзе на паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG