Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Аўганістану заклікаў закончыць міжнародную ваенную аперацыю ў ягонай краіне


КАБУЛ: Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заклікаў закончыць ваенную міжнародную апэрацыю ў ягонай краіне. Паводле яго, вайна з тэрарызмам пасьля парлямэнцкіх выбараў павінна праводзіцца іншымі мэтадамі, і ўжо болей непатрэбныя дзеля гэтага паветраныя ўдары. Карзай запатрабаваў ад міжнародных сілаў, каб спынілі ператрусы ў дамах без дазволу аўганскіх уладаў. Паводле прэзыдэнта, замежныя ўрады павінны засяродзіцца на тым, дзе тэрарысты абучаюцца, дзе знаходзяцца іхныя базы і адкуль яны атрымліваюць фінансаваньне. Аднак камандзір сілаў ЗША ў Аўганістане генэрал Карль Эйкэнбэры заявіў, што амэрыканскія вайскоўцы будуць працягваць звычайныя аперацыі супраць паўстанцаў ўвосень і зіму.
XS
SM
MD
LG