Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хто пагражае ў Бэрліне сям''і зьніклага генэрала Захаранкі?


Ганна Сурмач, Прага Нядаўна мы паведамлялі пра перасьлед сям’ і Юры Захаранкі, якая цяпер жыве ў Нямеччыне. Вольга Захаранка і яе дочкі Алена і Юля мусілі пакінуць жытло ў Бэрліне з-за страху за сваё жыцьцё. Мы паспрабавалі высьветліць, што зь імі цяпер, дзе яны знаходзяцца і ці маюць якую дапамогу.

Мы зьвязалася па тэлефоне са старшынём Зьвязу беларусаў у Нямеччыне Яўгенам Мурашкам. Менавіта да яго найперш зьвярнулася па дапамогу сям’я Юры Захаранкі.

(Мурашка: ) “Яны ўначы пазванілі з Бэрліну і ў роспачы сталі нас прасіць, каб мы іх выратавалі, менавіта такія словы ўжылі, прасілі тэрмінова вывезьці іх з Бэрліну, бо яны баяцца, што да раніцы не дажывуць. Мы тут параіліся і адправілі нашага сына на машыне ў Бэрлін, каб ён тэрмінова іх забраў.

Калі яны прыехалі, яны калаціліся, былі відавочна напалоханыя. Гэта быў нэрвовы зрыў. Бачым, што іх плянамерна даводзяць да псыхозу. У будучыні тут мае адбыцца судовы працэс па ахвярах рэжыму. Яны маглі б выступіць у якасьці сьведкаў. Судовы працэс, відавочна, будзе, і таму мы лічым, што ёсьць мэта давесьці іх да страты дзеяздольнасьці, каб яны потым не маглі прыняць удзел у гэтым працэсе.

Што іх там запалохаць? У іх адзін мужчына – гэта ўнук, яму 6 гадкоў, няма каму іх абараніць”.

(Сурмач: ) “Як гэта робіцца? Ці яны распавядалі, якімі мэтадамі?”

(Мурашка: ) “Мэтады розныя – вымаганьне грошай, шантаж. Гэтыя людзі напачатку выступілі перад імі, як добразычліўцы, прапанавалі дапамогу, прыблізіліся да іх. Зразумела, што рэкет не будзе наяжджаць на тых, хто сядзіць на сацыяльнай дапамозе, дакладна ведаючы, што ў іх няма грошай. Мы бачым, што гэта палітычныя прычыны, плянамерная дзейнасьць. Нехта ўжо падрыхтаваў гэтую акцыю. Магчыма, што зьдзяйсьняюць і крымінальнікі, магчыма, чужымі рукамі гэта ўсё робіцца”.

(Сурмач: ) “Скажыце, ці яны зьвярталіся ў паліцыю?”

(Мурашка: ) “Не, яны баяцца”.

(Сурмач: ) “Цяпер яны ўжо не ў Бэрліне?”

(Мурашка: ) “Не, яны вярнуліся ў Бэрлін, бо мы іх запэўнілі, што мы зьвернемся, і мы ўжо гэта зрабілі. Мы зьвярнуліся па дапамогу ў кампэтэнтныя дзяржаўныя ўстановы, таму я лічу, што іх там падстрахуюць. І вось з гэтаю надзеяю яны і паехалі.

Да нас таксама ў сувязі з перасьледам прыяжджалі. Прыехалі да нас да дому. Я запытаўся, хто яны такія? Яны сказалі, што зь нямецкіх спэцлужбаў. Гэта было пасьля нашага пікету 25 сакавіка на Дзень волі, які адбываўся ў Боне ля беларускай амбасады. Нас там здымалі на відэа, выйшаў чалавек зь беларускай амбасады.

Менавіта пасьля гэтага прыехалі да нас і сказалі, што паводле іхнай інфармацыі, нашай дзейнасьцю зацікавіліся спэцслужбы Беларусі. Яны сказалі: “Калі вам будуць пагражаць па тэлефоне, ці нейкія незнаёмыя людзі будуць вас запалохваць, тут жа паведамляйце нам”. Пакінулі нам тэлефонны нумар.

Таму мы як раз і прынялі захады, каб падстрахаваць сям''ю Захаранкі. Мы ўжо ведаем, куды трэба зьвяртацца. Калі гэта крымінал, то ўсё роўна іх знойдуць, калі гэта нешта іншае, тым больш разьбяруцца”.

Нагадаем, што жонка, дзьве дачкі і ўнук Юр’я Захаранкі пакінулі Беларусь у ліпені 2000 году прыехалі ў Нямеччыну, дзе атрымалі палітычны прытулак.
XS
SM
MD
LG