Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 20 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 20 верасьня.

“Крыніца”, 1925 год. Пра арышт свайго рэдактара Туронка:

“Але не канец на гэтым. Камісар Ураду па м.Вільні паведаміў рэдакцыі “Крыніцы”, што па загаду пракурора “Крыніца” да разгляду справы спыняецца. Такім чынам, як бачым, найстарэйшая ў Вільні беларуская газэта, пратрываўшы 9 гадоў (два ў Менску і Петраградзе, а 7 у Вільні), скончыла сваё мучаніцкае жыцьцё сьмерцяй ненатуральнай. Мусім тут адзначыць, што “Крыніца” стойка трывала ў барацьбе за вызваленьне беларускага сярмяжніка і чэсна спаўняла прад ім свой доўг”.

“Звязда”, 1935 год:

“У Менску на плошчы імя Парыжскай комуны распачата кладка фундаментаў грандыёзнага будынка вялікага дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР… Тэатр разлічан на 1.500 месц. У 1936 годзе ён учарне будзе гатоў. Тэатр будуецца па праекту заслужанага дзеяча мастацтва архітэктара Лангбарда па навейшых узорах тэатральнай тэхнікі. Ён зусім зменіць твар раду прылягаючых вуліц і ператворыць у мінулым неўпарадкаваны раён у адзін з культурнейшых цэнтраў нашай сталіцы”.

“Звязда”, 1995 год:

“Беларускі дабрачынны фонд “Дзецям Чарнобыля” аказаў гуманітарную і грашовую дапамогу сем’ям і дзецям звольненых метрапалітэнаўцаў. Аб гэтым праінфармаваў старшыня фонду Генадзь Грушавы на сустрэчы з членамі Свабоднага прафсаюза… Паводзе паведамлення прэс-службы Свабоднага прафсаюза Беларусі, у СПБ паступаюць прапановы розных структур па працаўладкаванню звольненых метрапалітэнаўцаў. Так, у прыватнасці, Генеральны дырэктар беларуска-французскага СП “Белафранс фармацыя” А.Трухановіч прапанаваў працаўладкаванне на сваіх фірмах 8—10 чалавек з колькасці звольненых або членаў іх сем’яў з правядзеннем, пры неабходнасці, адпаведнай перакваліфікацыі”.
XS
SM
MD
LG