Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За забойства М.Карпа беларускаму кіроўцу пагражае 8 гадоў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Акруговая пракуратура ў Любліне скончыла сьледзтва ў справе сьмерці стваральніка і былога дырэктара варшаўскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Марака Карпа, чый аўтамабіль каля гораду Бяла Падляска сутыкнуўся на дарозе з грузавіком, якім кіраваў грамадзянін Беларусі.

Паводле пракуратуры, адзінай прычынай выпадку, які стаў прычынай сьмерці спадара Карпа, было парушэньне беларускім кіроўцам правілаў дарожнага руху – сярод іншага, ён у два разы перавысіў дапушчальную ў тым месцы дарогі хуткасьць.

Сьледчыя кажуць, што няма падставаў меркаваць, што леташняя аварыя была адмыслова заплянаваная – пра гэта пісалі некаторыя польскія мэдыі.

Беларускаму кіроўцу, якія цяпер знаходзіцца на свабодзе, пагражае да 8 гадоў зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG