Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговае паседжаньне ў справе карэспандэнта "Салідарнасьці"


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Ленінскім раённым судзе Горадні разглядалася адміністрацыйная справа Івана Романа — карэспандэнта газэты “Салідарнасьць”.

Начальнік службы аховы гарадзенскага заводу аўттаагрэгатаў Уладзімір Малаткоў напісаў заяву ў міліцыю, што прафсаюзныя актывісты Роман і Саўкін пэрыядычна распаўсюджваюць сярод рабочых прафсаюзны бюлетэнь “Шабер”(паводле назвы сьлясарнага інструмэнту), у якім нібыта “утрымліваюцца тэндэнцыйныя матэрыялы аб дзейнасьці дзяржаўных органаў”, маўляў, гэтым самым на рабочых аказваецца нэгатыўнае узьдзеяньне.

Паводле гэтай заявы ў Ленінскім РАУС на Івана Романа склалі пратакол, у якім сьцьвярджаецца, што ён дзейнічаў ад імя незарэгістраванага прафсаюзу. Роман належыць да прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці, які мае афіцыйную рэгістрацыю. Працяг судовага разбору адбудзецца 27 верасьня.
XS
SM
MD
LG