Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік АБСЭ кажа пра праблемы беларускіх мэдыяў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Адмысловы прадстаўнік АБСЭ ў справах свабоды мэдыяў Міклаш Харасьці, які сёлета наведваў Беларусь, заявіў нашаму радыё, што беларускія СМІ сутыкаюцца з шэрагам “вельмі сур’ёзных праблемаў”.

Паводле ягоных словаў, прыкладам, што тычыцца словаў “нацыянальны” ці “беларускі”, дык вырашаць, ёсьць яны ў назве газэты ці няма, гэта павінна быць правам самой газэты.

(Харасці: ) “Наш візыт у Беларусь, што адбыўся раней сёлета з мэтай ацаніць сытуацыю, паказаў, што колькасьць незалежных мэдыяў у гэтай краіне ў драматычны спосаб зьмяншаецца з адміністратыўных прычынаў, я б нават сказаў з-за адміністратыўнага перасьледу, дыскрымінацыі. Прыкладам, мы былі вымушаныя ўмяшацца калі беларускія ўлады пачалі гэтак званую “перарэгістрацыю” газэтаў, якія маюць у назвах словы “нацыянальны” і “беларускі”. Дзякуй Богу, пакуль гэтая перарэгістрацыя значна не пашкодзіла і гэта добра. Але, натуральна, права вырашаць, ёсьць словы “нацыянальны” ці “беларускі”, ў назьве газэты ці няма, звычайна належыць да самой газэты і гэтае права не павінна абмяжоўвацца. Але я аптыміст і цешуся, што ёсьць дзяржава Беларусь, ёсьць недзяржаўныя арганізацыі, якія бяруць удзел у розных міжнародных канфэрэнцыях і ёсьць замежныя мэдыі для беларусаў, такія, як радыё Свабода. Мы будзем займацца тым, каб права на свабоду мэдыяў у Беларусі шанавалася і, спадзяюся, што ў будучым у гэтай справе трэба будзе меней ўмяшаньня з нашага боку, чым гэта было раней”.
XS
SM
MD
LG