Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Што ж інваліду на сяле рабіць?”


Званкі 20 верасьня 2005 г.

(Спадар: ) “Вось такое меркаваньне наконт праслухоўваньня вашых перадачаў. Неаднаразова слухачы зьвяртаюцца з прэтэнзіямі, што вас дрэнна чуваць. І яны спасылаюцца на іхныя прымачы, якія, як быццам бы, ня дужа добрыя. Але ж да 22 гадзін вашыя праграмы нідзе немагчыма слухаць! І толькі пасьля 22 магчыма нешта пачуць. Таму справа не ў прымачах, а ў вашых перадачах. Вось куды вам трэба зьвярнуць увагу”.

(Спадар: ) “Хацеў бы закрануць шэраг перадачаў Беларускай службы Радыё Свабода. Хачу заўважыць, што вы, спадары, вельмі палітызаваныя, часам неаб’ектыўныя.

Сёньня ўстаноўлена, што апэрацыя ЗША і НАТО супраць Югаславіі была падрыхатваная піяр-капаніяй аб быццам бы існуючым генацыдзе альбанцаў. Сёньня вядома, што гэта ня так. Сувэрэнная краіна была ператвораная ў пыл! І, натуральна, Мілошавіч апынуўся ў судзе. Хаця ўсё гэта сёньня нагадвае спэктакль. Хачу заўважыць, што былі таксама арыштаваныя з так званых барацьбітоў-альбанцаў, у тым ліку кіраўнік вызваленчай арміі. Вы, дарэчы, пра гэта ня кажаце. Ва ўсялякім выпадку вы ні разу не асудзілі барбарскі напад Штатаў і кампаніі на Югаславію. Цяпер, калі мы кажам пра свабоду альбанцаў, навошта было бамбіць Бялград, унівэрсытэты, масты і гэтак далей? Гэта вы, спадары, замоўчваеце!”

Хацеў бы яшчэ закрануць паседжаньне ў Варшаве. Дзіву даюся, як чыноўнікі, якіх называюць дэпутатамі, міністрамі Польшчы і іншых эўрапейскіх краінаў, неаб’ектыўна выкарыстоўваюць падвойныя стандарты”.

(Генадзь Маісеенка:) “Шчырае прывітаньне! На вялікі жаль, магутнага прафсаюзнага руху ў Беларусі, які сапраўды абараняў бы працоўных, папросту не існуе. Калі гаварыць шчыра, у нас у Беларусі ён з прываднога рэменя сацыялізму, не затрымліваючыся ў гады Шушкевіцкай адлігі, пры Лукашэнку, асабліва пасьля ўвядзеньня кантрактнай сыстэмы, адразу фармальна і юрыдычна ператварыўся ў тое, што пры Гітлеры называўся “працоўны фронт 3-га рэйху”. Ды, на жаль, нешматлікія сапраўдныя прафсаюзы з кангрэсу незалежных прафсаюзаў Беларусі, якія да ўвядзеньня кантрактнай сыстэмы адзіныя ў Беларусі нешта маглі зрабіць і дапамагчы працоўнаму, цяпер па сутнасьці ператвараюцца ў амаль што сэктанцкія групоўкі. І калі б не прадпрымальнікі, куды ўвайшло шмат рабочай інтэлігенцыі і не дапамога сусьветнага прафсаюзнага руху, з-за жаху пасіўнасьці і абыякавасьці астатніх працоўных у Беларусі яны зусім бы зьніклі. А сучасная фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі на што і здольная, дык гэта быць прывадным рэменем лукашызма і ласкавіць вострыя вуглы працоўнага жыцьця ў Беларусі: як бы чаго ня здарылася.

Такая ў нас сучасная рэчаіснасьць прафсаюзнага руху. Іх па сутнасьці не існуе. На жаль, калі гэта зьменіцца, ніхто ня ведае”.

(Мазура, Наваградак:) “Да нас у Наваградак прыяжджаў дзяржаўны кантроль – Кавалёў Мікалай Мікалаевіч. Калі я зьвярнулася да яго, што ідзе зіма, а я са сваімі дзецьмі жыву ў аварыйнай кватэры. А на Дзяржынскага, 6, стаіць дзяржаўная свабодная кватэра ўжо 2 гады. Ён адказаў, што ў нас няма дзяржаўных кватэр. Таксама ён прапанаваў паехаць мне ў сяло. На пытаньне, што інваліду рабіць не сяле, бо я засталася бяз рук і амаль што бяз ног, бо хаджу, толькі дзякуючы лекам. А ў сёлах крамы пазачынялі. Дык што, мне як інваліду трэба ехаць на сяло і паміраць ад голаду? Што мне рабіць? Падкажыце мне.

І перадайце, каб Лукашэнка ведаў, што ягоныя чыноўнікі зьдзекуюцца з інвалідаў, са сьляпых, з усіх арганізацыяў, якія яны распрадалі куды заўгодна! Куды глядзіць наш прэзыдэнт? Як нам жыць? Нам немагчыма жыць! Кошты ў крамах падвышаюць! Заробкі нізкія! Пэнсіі нізкія! Нам на ваду і на соль не хапае! А што ж інваліду на сяле рабіць?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG