Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці ўладальнікі маршрутак маюць пачаць галадоўку (анонс)


Алег Супрунюк, Берасьце Такім чынам індывідуальныя прадпрымальнікі пратэстуюць супраць неабходнасьці плаціць рэспубліканскі збор за выкарыстаньне ўвезеных у Беларусь аўтамабіляў у камэрцыйных мэтах.

Гэты збор быў усталяваны на падставе указу Аляксандра Лукашэнкі №140 летась у красавіку, аднак падатковая інспэкцыя прымушае плаціць яго і тых прадпрымальнікаў, што ўвезьлі аўтамабілі з-за мяжы значна раней. У выніку уладальнікі таксовак мусяць сплаціць у бюджэт дадаткова ад 25-ці да 50-ці мільёнаў рублёў.

Пра намер 20 верасьня распачаць галадоўку прадпрымальнікі папярэдзілі берасьцейскія ўлады, ад якіх цягам сёньняшняга дня чакаюць адказу наконт памяшканьня для правядзеньня гэтай акцыі пратэсту.

Гл. таксама • У Берасьці пачалі галадоўку ўладальнікі маршрутных таксовак
XS
SM
MD
LG