Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 верасьня 1995 году самалёт беларускіх ВПС зьбіў паветраны шар


RFE/RL Каляндар “Свабоды”

18 верасьня 1851 году выйшаў першы нумар адной з найбуйнейшых газэтаў сьвету “New York Times”.

18 верасьня 1991 году кіраўніком беларускага парлямэнту быў абраны Станіслаў Шушкевіч, на той час фактычны кіраўнік краіны. Гэтую пасаду Шушкевіч страціў у 1994 годзе.

А 18 верасьня 1995 году на загад новага кіраўніцтва Беларусі самалёт-зьнішчальнік беларускіх ВПС зьбіў паветраны шар, які пралятаў над краінай па ўзгодненым маршруце міжнароднага мірнага мерапрыемства. Экіпаж шара – 2 чалавекі – загінуў пры падзеньні. Адным з падарожнікаў быў амэрыканскі вэтэран вайны з гітлераўскай Нямеччынай.

18 верасьня 1819 году нарадзіўся Жан Бэрнар Фуко, францускі фізык, які прыдумаў ківач – натуральна, ківач Фуко.

А 18 верасьня 1905 году нарадзілася легендарная кінаакторка Грэта Гарбо. Між іншым, была яна швэдкай і сапраўднае яе прозьвішча Густафсан.
XS
SM
MD
LG