Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за ўрагану "Рыта" нафта падаражэла на 4 $


ВЕНА. Цана сырой нафты вырасла сёньня больш чым на чатыры даляры за барэль. Гэткі ўзьлёт цэнаў тлумачыцца боязьзю, што новы ўраган “Рыта” ўдарыць па амэрыканскай нафтаздабыўной сыстэме ў Мэксыканскім заліве. Цана нафты на Нью-ёрскай біржы склала 67,39 даляра за барэль.

Тры тыдні таму па нафтаздабыўной сыстэме ЗША ўжо ўдарыў ураган “Катрына”, што прывяло да росту цэнаў на сырую нафту. Барэль каштаваў блізу 70 даляраў. Чакаецца, што сёньня ў Вене краіны-экспартэры нафты вырашаць пастаўляць на рынкі дадаткова два мільёны барэляў нафты ў дзень, каб задаволіць попыт.
XS
SM
MD
LG