Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агляд друку: слухачоў курсаў у ВНУ вызваляюць ад службы ў войску


Падрыхтавала Галіна Абакунчык Агляд незалежнага друку за 20 верасьня.

Газэта “Комсомольская правда в Беларуси” ў сёньняшнім нумары паведамляе, што вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны да канца верасьня працягваюць набор студэнтаў на “нулявы курс”. Гэты адбываецца пераважна ў вялікіх ВНУ краіны. Слухачом падрыхтоўчых курсаў выдаюць студэнцкія білеты, і яны вызваляюцца ад службы ў войску, паведамляе газэта.

Сёньняшняя “Камсамолка” таксама апавядае пра экспэрымэнт, які з 1 кастрычніка пачынаецца ў адной зь менскіх гімназіяў. Там упершыню будзе ўведзеная электронная сыстэма, якая дазволіць праз тэлефонную SMS- рассылку паведамляць бацьком пра ацэнкі й паводзіны іхных дзяцей.

Газэта “Витебский курьер” друкуе сёньня артыкул пад назваю “Бібліятэцы шукаюць новы дом”. Гаворка ідзе пра ліст у рэдакцыю газэты, які падпісалі каля 60 настаўнікаў і вучняў. Яны просяць дапамагчы ў аднаўленьні працы аддзелу дзіцячай літаратуры віцебскай абласной бібліятэкі. Эпідэміёлягі прызналі будынак бібліятэкі аварыйным, і каля году ён зачынены. Чыноўнікі ж заяўляюць, што працягваюць шукаць месца пад бібліятэку, але пакуль што не знайшлі.

Пасьля выбуху на плошчы Свабоды ў Віцебску, у выніку якога пацярпелі людзі, міліцыянты й сапэры двойчы выяжджалі на месцы новых магчымых выбухаў. У адным з выпадкаў жанчына забылася на пакет з купленым абуткам. А ў другім выпадку міліцыянты адшукалі 22-гадовага жартаўніка, які з вулічнага тэлефона-аўтамата паведаміў пра замінаваньне вакзалу, піша “Витебский курьер”.

У артыкуле “Закуты Кейстут” газэта расказвае пра менскага скульптара Генадзя Лойку, які падчас творчага пленэру “Легенда зь пяску” стварыў мастацкую кампазыцыю “Закуты Кейстут”. Пленэр праходзіў ля муроў Крэўскага замку 9 – 10 верасьня. На стварэньне пяшчанай скульптуры спатрэбіліся дзьве машыны пяску, які пазьней пайшоў на рэстаўрацыю Крэўскага замку.
XS
SM
MD
LG