Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сьвеце з асьцярогай паставіліся да абяцаньняў Паўночнай Карэі


ВЕНА. Міжнародная супольнасьць з асьцярогай паставілася да абяцаньня Паўночнай Карэі замарозіць ядзерныя праграмы і датрымліваць дамову аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі. Заява КНДР прагучала ў панядзелак у Пэкіне. У абмен ЗША, Паўднёвая Карэя, Кітай, Японія і Расея паабяцалі Пхэньяну дармовыя пастаўкі электраэнэргіі. Апрача таго, Злучаныя Штаты абяцаюць Паўночнай Карэі гарантыі бясьпекі. Прадстаўнік Белага Дому заявіў, што цяпер ўсё залежыць ад Пхэньяну. Кіраўнік МАГАТЭ Эль-Барадэй выказаў надзею, што інспэктары агенцтва змогуць вярнуцца ў КНДР у бліжэйшай будучыні.
XS
SM
MD
LG