Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГАТЭ заклікала Іран да празрыстасьці


ВЕНА. Кіраўнік Агенцтва атамнай энэргіі ААН Мохамэд Эль-Барадэй заявіў сёньня, што Іран павінен “сапраўды зрабіць усё”, каб праліць сьвятло на сваю ядзерную праграму пасьля шматгадовай таямнічасьці. Эль-Барадэй заявіў аб гэтым перад сустрэчай членаў Рады МАГАТЭ, якая мае вырашыць, ці будзе пытаньне аб ядзернай праграме Ірану перададзенае на разгляд Рады Бясьпекі ААН. Заходнія краіны выказалі расчараваньне пасьля заяваў прэзыдэнта Ірану, які сказаў, што Іран мае неад’емнае права вырабляць ядзернае паліва ў мірных мэтах. У заходніх краінах падазраюць, што Іран таемна спрабуе вырабіць ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG