Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына Акаева пазбавілі недатыкальнасьці


БІШКЕК. Парлямэнт Кіргізстану пазбавіў дэпутацкай недатыкальнасьці Айдара Акаева – сына былога прэзыдэнта краіны Аскара Акаева. Генэральная пракуратура абвінавачвае Айдара Акаева ў фінансавых махінацыях, прысваеньні чужой маёмасьці і легалізацыі незаконных даходаў. Яму пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да 10 гадоў. Айдар Акаеў пасьля адхіленьня яго бацькі ад улады знаходзіцца ў Расеі і адкідае ўсе абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG