Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што пісалі 19 верасьня...


Дзьмітрый Падбярэскі, Менск Беларуская прэса за 19 верасьня розных гадоў

“Полесская правда”, 1925 год:

“З чым пакідае армію дэмабілізаваны чырвонаармеец? Што дала яму за час службы чырвоная казарма? Асноўнае — з арміі ўсе чырвонаармейцы ідуць пагалоўна пісьменныя. Больш за тое, Чырвоная армія вяртае нам пасьля службы каштоўнага і культурнага працаўніка. Гэты працаўнік на вёсцы, цяпер, ва ўмовах бесьперапынна ўзрастаючых культурных запатрабаваньняў асабліва каштоўны. Трэба яго толькі ўмела прыцягнуць да працы. Атачыць дэмабілізаванага чырвонаармейца таварыскай абстаноўкай, даць яму магчымасьць прыкласьці свае веды — залог плённага выкарыстаньня яго ва ўсіх галінах савецкай і грамадзкай працы”.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Нехта Касаткін зьвяртае ўвагу:

“Старшыня калгаса “Прагрэс” (Бабінічы) Пудзікаў і брыгадзір Каліканаў беспрабудна п’янствуюць і ня бачаць, што ў іх пад носам тварацца абураючыя агіднасці, зрываецца азімая сяўба. На 10 верасня пасяўны план выканан толькі на 40 проц. У брыгадзе Каліканава Нікалая пагніло каля 1400 пудоў сена і 600 пудоў канюшыны. Бульбу і гародніну нельга разгледзець сярод сарнякоў… У брыгадзе Івашнёва Макара разбазарана сена. За гарэлку аднаасобніку Бруеву Фёдару аддалі 100 пудоў калгаснага сена, Мініну Максіму — 20 пудоў. Актыўны ўдзельнік п’янак за калгаснае сена і старшыня Пудзікаў. Нельга больш цярпець злачынстваў. Слова за пракурорам”.

“Вечерний Минск”, 1975 год:

“Першыя эшалёны зь беларускай бульбай пайшлі ў Маскву і Ленінград. Пачалася масавая адгрузка яе і іншым прамысловым цэнтрам краіны. Накіроўваецца адборная бульба найлепшых смакавых і спажыўных якасьцяў гатункаў: “тэмп”, “агеньчык”, “разварыстая”, “кандыдат”. Продаж “другога хлеба” дзяржаве цяпер павялічыўся. Для прыёмкі і адгрузкі бульбы адчынілі больш за 160 мэханізаваных пунктаў на чыгуначных станцыях. На дапамогу земляробам прыйшлі рабочыя гарадоў. Масквічы і ленінградцы даслалі для транспартаваньня бульбы паўтары тысячы аўтамашын”.
XS
SM
MD
LG