Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд вырашае, як доўга застанецца штамп дазволу на выезд


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Канстытуцыйным судзе пачаўся разгляд пытаньня аб рэалізацыі ўрадам заключэньня суду ад 27 верасьня 2002 годам, якім былі ўрэгуляваны пытаньні правамернасьці прастаўленьня штампу ў пашпарце, якія дазваляе выезд ва ўсе краіны сьвету.

Паводле рашэньня суду Савет міністраў мусіў да 31 сьнежня гэтага года стварыць такую сістэму ўліку, якая дазволіць грамадзянам Беларусі выязджаць за мяжу без прастаўленьня штампу ў пашпарце. Аднак беларускі ўрад зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбай працягнуць тэрмін рэалізацыі заключэньня суду. Прычына ў тым, што дзяржаўныя структуры, маўляў, не пасьпелі стварыць спэцыяльную сістэму ўліку. Тым часам паводле ранейшага заключэньня суду, найбольш поўна рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на свабоду перамяшчэньня грамадзянін можа толькі ў тым выпадку, калі агульнаграмадзянскі пашпарт выкарыстоўваецца для выезда за мяжу без прастаўленьня штампу.

Сёньня ў першай частцы пасяджэньня былі заслуханыя прадстаўнікі міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў і Савета рэспублікі. Да 15 гадзінаў аб''яўлены перапынак. Падрабязнасьці ў нашай праграме.
XS
SM
MD
LG