Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кіпру – за ўзьяднаньне выспы


ААН. Прэзыдэнт Кіпру Тасас Пападаулас зьвярнуўся да генэральнага сакратара ААН з просьбаю аднавіць высілкі па аб’яднаньні дзьвюх частак Кіпру. Грэцкія кіпрыёты на рэфэрэндуме 2004 г. адхілілі плян узьяднаньня, прапанаваны ААН. Плян прадугледжваў фэдэрацыю дзьвюх палітычна роўных дзяржаваў пад слабым цэнтральным кіраваньнем. Аднак грэцкія кіпрыёты палічылі, што гэты плян не гарантуе ім вяртаньня маёмасьці, якую адабрала Турэччына падчас уварваньня на выспу ў 1947 г.

Паўночны Кіпр як асобная дзяржава прызнаецца толькі Турэччынай, а ў Эўразьвяз уваходзіць паўднёвая частка выспы. Пападаулас заявіў, што аб’яднаўчыя перамовы могуць адбыцца толькі тады, калі Турэччына прызнае неабходнасьць узьяднаньня Кіпру ў адзіную дзяржаву.
XS
SM
MD
LG