Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран настойвае на сваёй ядзернай праграме


ТЭГЕРАН. Іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадынэджад заявіў, што ягоная краіна ня пойдзе на саступкі ў справе свае ядзернае праграмы, нават калі гэта выкліча санкцыі з боку Рады бясьпекі ААН. Ахмадынэджад лічыць, што “Іран ужо даказаў свае мірныя намеры” цягам апошніх двух гадоў. Прадстаўнікі ЗША й Эўразьвязу выказалі расчараваньне заявай прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадынэджада. Яны абмеркавалі накіраваньне справы аб ядзернай праграме Ірану на разгляд МАГАТЭ. Управа МАГАТЭ сёньня будзе вырашаць, ці перадаваць пытаньне ў Раду Бясьпекі ААН. Заходнія краіны выказваюць занепакоенасьць, што ядзерная праграма Ірану можа насіць ваенны характар.
XS
SM
MD
LG