Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АПЭК хоча зьнізіць цэны на нафту


ВЕНА. АПЭК, арганізацыя краінаў-экспартэраў нафты, сёньня праводзіць двухдзённы саміт, каб абмеркаваць магчымае павелічэньне паставак сырое нафты з мэтаю зьнізіць рэкордна высокія цэны на нафту. Міністры 11-ці дзяржаваў-чальцоў АПЭК, абмяркуюць магчымасьць продажу дадатковых 500 тыс. барэляў нафты ў дзень, што агулам складзе 28,5 млн барэляў. Пасьля ўрагану “Катрына”, які пашкодзіў амэрыканскую нафтавую прамысловасьць, цэны ўзьняліся на рэкордную адзнаку 70 даляраў, і з тых часоў зьнізіліся нязначна.
XS
SM
MD
LG