Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэкст канстытуцыі Іраку цалкам гатовы


БАГДАД. Парлямэнт Іраку ўнёс папраўкі ў Канстытуцыю краіны. Тэкст дакумэнту будзе перададзены ў ААН, якая надрукуе 5 млн. асобнікаў для раздачы выбарцам перад нацыянальным рэфэрэндумам 15 кастрычніка. У гэты дзень выбарцы павінны выказацца ў пытаньні прыняцьця Канстытуцыі. Міжтым на поўначы Іраку ў выніку замаху забіты адзін з курдзкіх дэпутатаў парлямэнту. Другі дэпутат-курд у гэтым інцыдэнце баў паранены. У Кіркуку ў выніку выбуху забітыя чатыры жаўнеры ірацкай гвардыі. У Басры прайшлі акцыі пратэсту радыкальных шыіцкіх рухаў, якія патрабавалі вызваленьня аднаго са сваіх лідэраў.
XS
SM
MD
LG