Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбары ў Аўганістане прайшлі адносна спакойна


КАБУЛ. У Аўганістане сёньня ўпершыню болей як за 30 гадоў адбыліся парлямэнцкія выбары. У парлямэнце – 249 месцаў, на кожнае зь якіх прэтэндавалі болей як 10 кандыдатаў. Каля траціны месцаў адмыслова зарэзэрваваныя за жанчынамі. Адначасна адбываліся і выбары ў правінцыйныя рады. Прэзыдэнт Хамід Карзай павіншаваў аўганскі народ з тым, што яны перамаглі пагрозы з боку талібаў і змаглі свабодна выканаць свой грамадзянскі абавязак, прагаласаваўшы на выбарах. Ён таксама падзякаваў замежным міратворчым сілам, якія зрабілі магчымым, што галасаваньне адбывалася спакойна, нягледзячы на асобныя акцыі гвалту. Паведамляецца, што цягам сутак забітыя каля 15 чалавек. Напярэдадні талібы абяцалі сарваць выбары.
XS
SM
MD
LG