Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку забіты дэпутат парлямэнту


БАСРА. ІРАК. На поўдні Іраку, у Басры адбыліся масавыя хваляваньні. Некалькі соцень чалавек заблякавалі вуліцы гораду. Яны патрабавалі тэрмінова вызваліць камандзіра мясцовай групоўкі радыкальных шыітаў. Шэйх Ахмуд Фартосі, паплечнік лідэра радыкальных шыітаў Муктады ас-Садра, быў затрыманы ў пятніцу. Яго абвінавачваюць у арганізацыі нападаў на супрацоўнікаў сілаў бясьпекі ў Басры. Узброеныя атрады ас-Садра, гэтак званае войска Махдзі, абвешчанае ў Іраку па-за законам. Тым часам, у прымесьці Багдаду адбыўся напад на дэпутатаў парлямэнту. Адзін – забіты, другі – цяжка паранены. Аўтамабілі, у якіх яны ехалі, былі абстраляныя з засады.
XS
SM
MD
LG