Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працягваюцца перамовы ў праблеме ядзернай праграмы КНДР


ПЭКІН. У сталіцы Кітаю працягваюцца шматбаковыя перамовы ў праблеме ядзернай праграмы Пхэньяну. Дэлегацыі шасьці краінаў вывучаюць праект выніковага дакумэнту, які быў складзены Кітаем і носіць кампрамісны характар. Прадстаўнік ЗША на перамовах Крыстафер Хіл станоўча ацэньвае дакумэнт, аднак, яго зьместу не раскрывае. Паўночная Карэя працягвае настойваць на сваім праве разьвіваць ядзерную праграму ў мірных, як яна цьвердзіць, мэтах. ЗША не прымаюць гэтага патрабаваньня. У перамовах бяруць удзел абедзьве Карэі, ЗША, Расея, Японія і Кітай.
XS
SM
MD
LG