Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка атрымаў мэдаль Свабоды


ФІЛЯДЭЛЬФІЯ. ЗША. Прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Юшчанку ў амэрыканскім горадзе Філядэльфіі ўручаны мэдаль Свабоды за 2005 год. Узнагарода заснаваная прыватным фондам у 1988 годзе і ёй ганаруюцца асобы і арганізацыі, якія прадэманстравалі лідэрства ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю. Летась гэты мэдаль атрымалі былыя прэзыдэнты Польшчы і Чэхіі – Лех Валэнса і Вацлаў Гавэл і прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай.
XS
SM
MD
LG